Беларуская Служба

Еўрасаюз перастае купляць беларускую мэблю

16.07.2024 15:11
Мэбля таксама выраблялася ў беларускіх калоніях. 
.    .
Мэбля. Здымак мае ілюстрацыйны характар.7089643 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз перастае купляць мэблю з Беларусі. Такім чынам Мінск пазбавіцца 112 млн еўра спадзяванай выручкі за год, паведамляе Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Рашэнне, апублікаванае ў канцы чэрвеня, у прыватнасці, забараняе імпарт мэблі, якая падпадае пад акрэсленыя мытныя коды, якія ўключаныя ў пашыраны пералік тавараў, што дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходаў, тым самым робячы магчымым яе ўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Гэты крок прыпыняе закупкі ЕС беларускай драўлянай мэблі. У апошнія месяцы асноўнымі краінамі ўвозу гэтай прадукцыі былі Германія і Польшча, за якімі ішлі Літва і Румынія.

З пачатку вайны ва Украіне ЕС імпартаваў беларускай мэблі на суму каля 250 млн еўра.

Мэбля таксама выраблялася ў беларускіх калоніях. Так, БРЦ знайшоў восем такіх калоній. Яны прадавалі мэблю і іншую прадукцыю, якую выраблялі зняволеныя, у тым ліку асуджаныя па палітычных артыкулах. На сайце дзяржаўнага прадпрыемства «№5» (папраўчая калонія ў Івацэвічах) да гэтага часу пазначана, што яны пастаўляюць мэблю ў краіны ЕС.

вс